Земляки-герои

Землякi – героi

Многія ўраджэнцы і жыхары Смалявіччыны вызначыліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Іх ратны подзвіг адзначаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра нашых землякоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза і адзін стаў поўным кавалерам ордэна Славы. Іх прозвішчы і іх подзвігі назаўсёды застануцца ў памяці землякоў.

Тумар Віктар Андрэевіч.

Герой Савецкага Саюза (13.09.1944). Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Пелека Смалявіцкага раёна. Беларус. Працаваў на торфапрадпрыемстве “Чырвоны Сцяг”. У Чырвонай Арміі з 1940 г. На фронце з 1941 г. Удзельнік вызвалення Украіны і Румыніі. Стралок роты аўтаматчыкаў  В.А. Тумар вызначыўся ў баях пад г. Ясы. Гітлераўцы пачалі буйное наступленне, спрабуючы прарваць нашу абарону.        30 мая 1944 г. рота аўтаматчыкаў, якой камандаваў старшы лейтэнант Сяргей Сцяпанаў, прыкрывала стык паміж суседнімі падраздзяленнямі. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на нашы акопы рынуліся фашысцкія танкі.

…Два танкі загарэліся адначасова. А з акопаў ляцелі новыя гранаты.

Варожая атака сарвалася.

Гітлераўцы пайшлі ў абход. Шасці танкам удалося прарвацца па флангу. Бачачы небяспеку, старшы лейтэнант Сцяпанаў ўстаў ва ўвесь рост і з гранатамі ў руках пабег насустрач танкам. За ім – Тумар, Накзараў і Куляшоў.

Гітлераўцы павярнулі машыны ў бок смельчакоў. Савецкія воіны сустрэлі іх гранатамі. Яшчэ два фашысцкія танкі запалалі, іншыя, ведучы агонь, набліжаліся да бяссстрашных воінаў.  Старшы лейтэнант з апошняй звязкай гранат кінуўся пад танк. Машына ўздрыгнулася і спынілася. Паваліў чорны дым.

Салдаты паследвавалі прыкладу афіцэра. Ахвяруючы сваім жыццём, яны падарвалі яшчэ тры танкі.

Адважныя воіны былі пасмяротна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.В.А. Тумар пахаваны ў г. Ясы. Ён навечна залічаны ў спісы вайсковай часці. На торфапрадпрыемстве “Чырвоны Сцяг” пастаўлены помнік герою.

Аляхновіч Антон Адамовіч.

Герой Савецкага Саюза (10.04.1945). Нарадзіўся 02.04.1914 г. ў в. Дабраводка Смалявіцкага раёна. Беларус. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання працаваў на заводзе “Канструктар” ў Ленінградзе. Закончыў ваенна-лётнае вучылішча (1938), выкладаў у Новасібірскай школе ваенных лётчыкаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце —     з верасня 1942 г. Служыў у авіацыі далёкага дзеяння. Намеснік камандзіра гвардэйскага авіяпалка маёр А.А. Аляхновіч здзейсніў 260 баявых вылетаў, 25 вылетаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі. Лятаў у глыбокі тыл праціўніка з мэтай знішчэння яго ваенных аб’ектаў. У маі 1943 г. група бамбардзіроўшчыкаў пад яго камандаваннем бамбіла ў Мінску варожыя аб’ екты. Пасля вайны прымаў удзел у ажыццяўленні палётаў у Арктыку, гвардыі палкоўнік. У 1958-1971 гг. працаваў у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. Жыў у Мінску. Памер 29.12.1979 г.

Патаповіч Мікалай Іосіфавіч.

Поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 26.07.1922 г. у в. Старына Смалявіцкага раёна. Беларус. У гады Вялікай Айчыннай вайны — партызан, з 1944 г. на 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Камандзір аддзялення разведкі сяржант М.І. Патаповіч вызначыўся пры вызваленні Літвы і ў баях на тэрыторыі Германіі. Каля г. Марыямпале захапіў трактар з прычэпам, нагружаным боепрыпасамі і палявой поштай гітлераўцаў. 06.02.1945 г. у час разведкі абароны праціўніка з 4 байцамі знаішчыў кулямёт разам з разлікам і 17 гітлераўцаў,   6 узяў у палон. 16.04.1945 г. у баях знішчыў варожы ручны кулямёт разам з яго разлікам, 12 гітлераўцаў, захапіў мінамёт і склад з мінамі. Памёр М.І. Патаповіч 12.05.1985 г.

Слонскі Яўстафій Рыгоравіч.

Герой Савецкая Саюза (10.01.1944). нарадзіўся 05.05.1886 г. у в. Юр’ева Смалявіцкага раёна. Беларус. У чырвонай Арміі — з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце — з чэрвеня 1941 г. Намеснік камандзіра стралковага палка гвардыі маёр Я.Р. Слонскі вызначыўся ў час бітвы за Днепр каля с. Вялікі Букрын Кіеўскай вобл. У ноч на 24 верасня 1943г. з першымі надраздзяленнямі фарсіраваў раку і арганізаваў захоп плацдарма. Савецкія воіны пад камандаваннем Слонскага адбілі контратаку ворага, падтрыманую танкамі,   і ўтрымлівалі плацдарм, забяспечыўшы тым самым переправу ўсяго палка. У баі за в. Юшкі, таксама на Кіеўшчыне, Я.Р. Слонскі асабістым прыкладам натхняў байцоў на самаадданую барацьбу з ворагам. Паранены, ён не пакінуў баявых пазіцый. Загінуў у баі 28.09.1943 г. Пахаваны ў в. Юшкі. Імем Я.Р. Слонскага названа вуліца ў  г.п. “Леў Талстой” Ліпецкай вобласці.

Зыль Васіль Канстанцінавіч.

Герой Савецкага Саюза (10.04.1945). Нарадзіўся 20.04.1902 г. у в. Астраўскі Смалявіцкага раёна. Беларус. Закончыў Маскоўскую артылерыйскую школу імя Красіна (1929), вучыўся ў Ваеннай артылерыйскай акадэміі (1931 – 1933).          У Чырвнонай арміі — з 1923 г. З чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 1-м Украінскім франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Одэра. 25.01.1945 г. гвардэйскі мінамётны полк пад камандаваннем падпалкоёніка В.К. Зыля ў ліку першых пераправіўся цераз р. Одэр на поўдзень ад г. Штэёнаў (цяпер Сьцінава, Польшча) і агнём падтрымліваў пяхоту, якая вяла баі за расшырэнне плацдарма. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Памёр 04.12.1973 г. Яго імем названы школа і вуліца ў Цярнопалі, школа ў Калінінградзе. З’яўляўся ганаровым грамадзянінам г. Болхаў Арлоўскай вобласці.